БЯЛГРАД. Кіраўніцтва Сэрбіі й Чарнагорыі перадасьць Гаагскаму трыбуналу ўсе дакумэнты, якія трэба для суду над былым прэзыдэнтам Югаславіі Слабаданам Мілошавічам. Паводле прынятай пастановы Трыбунал атрымае стэнаграмы паседжаньняў Вышэйшай рады абароны былой Югаславіі з 1991 па 2000 год. Пракуроры на працэсе Мілошавіча спадзяюцца, што гэтыя дакумэнты будуць сьведчыць на карысьць абвінавачаньня. Мілошавіча абвінавачваюць у ваенных злачынствах часоў грамадзянскіх войнаў 90-ых гадоў у Югаславіі.