ВАШЫНГТОН. Прэзідэнт ЗША Дж. Буш падзякаваў прэзідэнту Расеі У. Пуціну за падтрымку націску на Іран супроць разьвіцьця праграмаў вытворчасьці ядзернае зброі. Прэзідэнт ЗША выказаў падзяку сёньня пад час тэлефоннае размовы. Дж.Буш паведаміў, што таксама абмяркоўваў з У.Пуціным сытуацыю з ядзернымі праграмамі у Паўночнай Карэі. Прэзідэнт Расеі пагадзіўся, што найлепшы шлях вырашэньня праблемы – калі Расея, Кітай і Японія дапамогуць зразумець Паўночнай Карэі, што яна павінна дэмантаваць свае праграмы вытворчасьці ядзернай зброі.