Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:54 ]  Італьянскі прэм’ер-міністар заявіў, што не хацеў пакрыўдзіць нямецкі народ

СТРАСБУР. Італьянскі прэм’ер-міністар Сільвіа Бэрлусконі сёньня прадставіў у Эўрапейскім парляманце праграму сваёй краіны на перыяд, калі Італія будзе старшыняваць ў Эўразьвязе. Паводле Сільвіа Бэрлусконі, ён будзе акцэнтаваць пан-эўрапейскі накірунак дзейнасьці і заахвочваць грамадзкія і прыватныя інвэстыцыі у эканоміку. Ён заклікаў Эўропу пераадолець нерашучасьць і ўсьведаміць сябе сусьветнай сілай. У часе выступу Бэрлусконі ў Эўрапейскім парляманце яму нагадалі справу пра хабарніцтва, якая была ўзбуджаная супраць Бэрлусконі ў Італіі. Калі гэтую тэму працягнуў нямецкі законадаўца Марцін Шульц, Бэрлусконі адказаў недыпляматычным выпадам – ён адказаў, што яго апэнэнт быў бы выдатным ахоўнікам у нацысцкім канцлягеры. Пазьней Бэрлусконі часткова папрасіў прабачэньня, -- заявіў, што не хацеў пакрыўдзіць нямецкі народ, але не перапрасіў за выпад супроць нямецкага заканадаўцы.
XS
SM
MD
LG