Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:02 ]  Мадрыдзская футбольная каманда Рэал сёньня прадставіла новага гульца брытанца Дэвіда Бэкхэма.

МАДРЫД. Мадрыдзская футбольная каманда Рэал сёньня прадставіла новага гульца брытанца Дэвіда Бэкхэма. Яму была ўручаная футболка з нумарам 23, пад якім ён будзе гуляць. Дэвід Бэкхэм кажа: ”Я заўсёды любіў футбол. Канешне, я люблю маю сям’ю. Я маю цудаўнае жыцьцё. Аднак футбол – гэта для мяне ўсё, і з далучэньнем да мадрыцкага Рэалу ўсе мае мары ажыцьцяўляюцца”. Дэвід Бэкхэм перайшоў у Рэал з Манчэстэр Юнайтэд. Ён падпісаў чатырохгадовы кантракт, у адпаведнасьці зь якім будзе зарабляць 6 мільёнаў эўра штогод .
XS
SM
MD
LG