СЭЎЛ. Паўдзённая Карэя пагадзілася аднавіць перамовы са Злучанымі Штатамі з тым, каб ізноў распачаць пошук амэрыканскіх вайскоўцаў, якія зьніклі бяз вестак у часе Карэйскай вайны, якая скончылася 50 гадоў таму. Больш за 8 100 амэрыканскіх вайскоўцаў былі абвешчаныя зьніклымі бяз вестак. У 1996 годзе ЗША распачалі пошук. Парэшткі толькі 13 вайскоўцаў былі ідэнтыфікаваныя й перададзеныя сем’ям загіблых для пахаваньня.