Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:53 ]  Іран спадзяецца на супрацоўніцтва з Расеей у будаўніцтве АЭС


МАСКВА. Тэгэран прапануе Расеі ўзяць удзел ў будаўніцтве новых іранскіх атамных электрастанцыяў. Сёньня ў расейскай сталіцы з візытам знаходзіцца кіраўнік атамнай энэргетычнай праграмы Ірану Галям Рэза Агазадэ. Ён паведаміў, што апроч электрастанцыі ў Бушэры, Іран мае намер пабудаваць яшчэ некалькі атамных станцыяў і спадзяецца на дапамогу Расеі. ЗША неаднойчы заклікалі Маскву адмовіцца ад супрацоўніцтва з Іранам у атамнай галіне, мяркуючы, што Тэгеран можа выкарыстаць атрыманыя тэхналёгіі для вырабу ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG