ТАРОНТА. Усясьветная арганізацыя аховы здароўя выключыла Таронта са сьпісу тэрыторыяў, якія не рэкамэндавана наведваць з прычыны эпідэміі атыповай пнэўманіі. За апошнія 20 дзён ў Таронта было зарэгістравана ніводнага новага выпадку захворваньня на САРС. Такім чынам у сьпісе застаўся толькі Тайвань, аднак й там хутка будзе абвешчана пра спыненьне эпідэміі.