Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:51 ]  Неўзабаве іракцы пачнуць кіраваць сваёй краінай самі

БАГДАД.Улада ў Іраку ў недалёкім будучым пачне пераходзіць да саміх іракцаў – заявіў міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро. Сёньня ён сустрэўся ў Багдадзе з кіраўніком часовай адміністрацыі Полем Брэмэрам, паводле якога. Пераходны ўрад Іраку плянуецца стварыць ужо да сярэдзіны ліпеня. Раней Джэк Стро ў часе наведваньня Басры заявіў, што амэрыканскія й брытанскія войскі застануцца ў Іраку да поўнай стабілізацыі сытуацыі ў краіне. З аналягічнай заявай выступіў раней і прэзыдэнт ЗША Джордж .Кіраўнік часовай адміністрацыі Іраку Пол Брэмэр заявіў, што часовы ўрад ў Іраку плянуецца стварыць ў сярэдзіне ліпеня. Тым часам працягваюцца напады на сілы кааліцыі ў Іраку. Учора былі параненыя 6 амэрыканскіх вайскоўцаў, сёньня адзін зь іх памёр. Сёньнгя стала вядома, што прычынай учорашняга выбуху ў мячэці ў Фалуджы, у выніку якога загінулі 7 чалавек, у тым ліку імім мячэці, стала выбухоўка, якую вывучалі вырабляць ў мячэці.
XS
SM
MD
LG