СТРАСБУР. Італьянскі прэм’ер-міністар Сільвіа Бэрлусконі сёньня прадставіў у Эўрапейскім парляманце праграму сваёй краіны на перыяд, калі Італія будзе старшыняваць ў Эўразьвязе. Сільвіа Бэрлусконі завіў, што Эўропе трэба пераадолець (цытую)”гамлетаўскую нерашучасьць і стаць пераканаўча моцнай сілай.”(канец цытаваньня) Паводле Бэрлусконі, прыярытэтамі для Італіі будзе завяршэньне дыскусіі па праэкце Кастытуцыі Эўразьвязу, развіцьцё эўрапейскага заканадаўства ў барацьбе з нелегальнай злачыннасьцю й мацаваньне сувязей паміж ЗША й Эўразьвязам, якія пагоршыліся з прычыны рознага стаўленьня да вайны ў Іраку. У часе выступу Бэрлусконі ў Эўрапейскім парляманце адбыўся скандал. Прадстаўнікі “зялёных” узьнялі плякаты з надпісам “Закон – адзін на ўсіх”, маючы на ўвазе справу аб хабарніцтве, якая была ўзбуджаная супраць Бэрлусконі ў Італіі. Калі гэтую тэму працягнуў нямецкі сацыяліст Мартын Шульц, Бэрлусконі адказаў недыпляматычным выпадам. Вядучы паседжаньня прапанаваў Бэрлусконі папрасіць прабачэньня, і калі той адмовіўся, прыпыніў паседжаньне.