БУДАПЭШТ. Лідары сямі краінаў Цэнтральнай і Паўдзённа-Усходняй Эўропы абвесьцілі пра пачатак у 2005 годзе “дзсяцігодзьдзя сацыяльнай інтэграцыі цыганскай меншыні”. У часе двухдзённай канфэрэнцыі ў праблемах цыганоў, якая закончылася ўчора ў Будапэшце, падкрэсьлівалася, што будучае прыняцьцё шэрагу цэнтральнаэўрапэйскіх краінаў у Эўразьвяз дасьць магчымасьць больш эфэктыўна дапамагаць прадстаўнікам гэтай этнічнай меншыні. У заяве ўдзельнікаў канфэрэнцыі – кіраўнікоў урадаў Баўгарыі, Вугоршчыны, Македоніі, Румыніі, Славаччыны, Сэрбіі і Чарнагорыі – утрымліваецца абавязак распрацаваць нацыянальныя праграмы падтрымкі цыганоў. У пералічаных краінах жывуць блізу 6 мільёнаў цыганоў. Паводле Ўсясьветнага банку, узровень іхнага жыцьця ў некалькі разоў ніжэйшы, чым у астатніх краінах рэгіёну.