ЕРУСАЛІМ. Чакаецца, што сёньня, у межах рэалізацыі міжнароднага пляну блізкаўсходняга разьвязаньня Ізраіль перадасьць палестынцам кантроль над местам Бэтліем на Заходнім беразе Ярдану. Пра гэта, пасьля заканчэньня перамоваў кіраўнікоў ізраільскага і палестынскага ўрадаў – Арыэля Шарона і Махмуда Абаса – паведаміў міністар абароны Ізраілю Шаўль Мафаз. Шарон заявіў, што ён не пярэчыць супраць параезду лідара аўтаноміі Ясіра Арафата ў паласу Газа. Апошнія паўтара гады Арафат не пакідае сваёй, заблякаванай ізраільскім войскам рэзыдэнцыі ў месьце Рамалах на Заходнім беразе Ярдану.