БЯЛГРАД. Парлямант Сэрбіі прыняў закон, які дае магчымасьць прыцягваць да суду абвінавачаных у ваенных злачынствах, зьдзейсьненых у часе канфліктаў у былой Югаславіі. Паводле закону, фармуюцца адпаведныя аддзелы пракуратуры і паліцыі. Сэрбскія заканадаўцы спадзяюцца, што Гаагскі трыбунал пакіне ў кампэтэнцыі мясцовых судоў некаторыя справы, зьвязаныя з ваеннымі злачынствамі.