Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:24 ]  Напады на вайскоўцаў кааліцыі ў Іраку будуць рашуча выкараняцца


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш абвінаваціў узброеных прыхільнікаў Садама Хусэйна ў нападах на вайскоўцаў кааліцыі ў Іраку і заявіў, што гэтыя дзеяньні будуць рашуча выкараняцца. Ув аўторак прынамсі шасьцёра вайскоўцаў ЗША былі параненыя ў выніку напавдаў у Багдадзе і ягоных ваколіцах. У цэнтры места быў выбухнуты вайсковы аўтамабіль Злучаных Штатаў. Трое вайскоўцаў атрымалі цяжкія апёкі. У 20-ці кілямэтрах ад Багдаду пад мінамётны абстрэл трапіла яшчэ адна вайсковая машына. Трое вайскоўцаў ЗША параненыя. Ад 1 травеня пасьля заканчэньня актыўных баявых дзеяньняў у Іраку, ахвярамі ўзброеных нападаў сталі 25 вайскоўцаў ЗША і 6 – Вялікай Брытаніі.
XS
SM
MD
LG