Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:15 ]  Злучаныя Штаты спынілі ваенную дапамогу 35 краінам


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты спынілі ваенную дапамогу ў памеры 48 мільёнаў даляраў 35 краінам, якія ня выканалі патрабаваньня Вашынгтону пра нераспаўсюджаньне юрысдыкцыі Міжнароднага крымінальнага трыбуналу на грамадзянаў ЗША. Зьмяншэньне фінансаваньня, як чакаецца, будзе тычыцца такіх саюзьнікаў Злучаных Штатаў як Калюмбія і Паўдзённа-афрыканская рэспубліка, а таксама шэрагу краінаў Усходняй Эўропы, якія плянуюць далучыцца да НАТА: Эстоніі, Літвы, Латвіі, Баўгарыі, Славеніі й Славаччыны. Санкцыі не закрануць такіх краінаў як Афганістан, Альбанія, Босьнія, Македонія, Румынія й Таджыкістан.
XS
SM
MD
LG