Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:41 ]  Беларусь адклала на няпэўны тэрмін увод у абарачэньне безнаяўнага расейскага рубля


МЕНСК. Беларусь адклала на няпэўны тэрмін увод у абарачэньне на тэрыторыі краіны безнаяўнага расейскага рубля, які плянаваўся з 1 ліпеня. Паводле прадстаўніка Нацыянальнага банку Беларусі Сяргея Дубкова, які не падаў ніякіх падрабязнасьцяў, адтэрміноўка зьвязаная з тэхнічнымі прычынамі. Учора Аляксандар Лукашэнка, у часе тэлевізыйнага выступу, запатрабаваў ад Расеі гарантыяў захаваньня сувэрэнітэту Беларусі ў часе пераходу на супольную валюту. Беларусь плянуе цалкам адмовіцца ад нацыянальнай валюты і перайсьці на расейскі рубель з 1 студзеня 2005 году. Падрабязнасьці навіны – у праграме.
XS
SM
MD
LG