БУХАРЭСТ. Ніжняя палата румынскага парляманту пацьвердзіла зьмены ў нацыянальнай канстытуцыі ў адпаведнасьці са стандартамі Эўрапэйскага Зьвязу, да якога яна мае надзею далучыцца ў 2007 годзе. Усе 254 заканадаўцы Палаты Прадстаўнікоў ухвалілі папраўкі, якія гарантуюць правы на прыватную ўласнасьць і дазвол замежнікам мець зямлю з 2007 году. Зьмены, якія павінны быць яшчэ пацьверджаныя верхняй Палатай, таксама даюць перавагу ўнутраным законам краіны паводле заканадаўства Эўразьвязу. Гэтыя зьмены – асноўныя для прыняцьця краіны ў Эўразьвяз. Заканадаўцы таксама ўхвалілі перагляд абавязковай вайсковай службы і павелічэньне прэзыдэнскага тэрміну з чатырох да пяці гадоў. Румынія прыняла сваю першую канстытуцыю ў 1991 годзе – праз два гады пасьля падзеньня кумунізму. Пасьля ўхвалы зьменаў у верхняй Палаце іх павінен ухваліць і прэзыдэнт краіны Ён Іліеску.