БАГДАД. Сёньня ў цэнтры йрацкай сталіцы была выбухнутая ваенная машына ЗША. Паведамляецца пра трох параненых, але пакуль незразумела ці гэта тычыцца азначанага здарэньня. Пад Багдадам, недалёка ад аэрапорту, абстраляная вайсковая калёна Злучаных Штатаў. Адзін вайсковец лёгка паранены. На захадзе краіны ў мячэці места Эль-Фалуджа мінулае ночы прагучэў выбух. Загінулі прынамсі пяць іракцаў і яшчэ чацьвёра – параненыя. Экспэрты ЗША лічаць, што ў мячэці была ўжытая выбуховая прылада.