Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:24 ]  У Гаазе пачаў працу новы Міжнародны крымінальны суд


ГААГА. Сёньня ў Гаазе пачаў працу новы Міжнародны крымінальны суд. Галоўны пракурор суду Луіс Марэна Акампа пачаў працэдуру азнаямленьня з пяцюстамі скаргаў, якія атрымаў суд ад часу ягонага стварэньня амаль год таму. Паводле Акампа, першы судовы працэс пачнецца не раней 2004 году. ЗША працягваюць дамагацца выключэньня сваіх міратворцаў з-пад юрысдыкцыі Міжнароднага суду, бо непакояцца, што супраць іх могуць узбуджацца палітычна матываваныя справы. Паводле Вашынгтону, адпаведныя двухбаковыя пагадненьні са Злучанымі Штатамі падпісалі амаль 50 краінаў.
XS
SM
MD
LG