ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты адмовяць у ваеннай дапамозе краінам, якія да 1 ліпеня 2003 году ня выканаюць патрабаваньне Вашынгтону пра нераспаўсюджаньне юрысдыкцыі Міжнароднага крымінальнага трыбуналу на грамадзянаў ЗША. Злучаныя Штаты непакояцца, што паводле абвінавачаньня ў ваенных злачынствах перад міжнародным судом змогуць паўстаць вайскоўцы, якія бяруць удзел у міратворчых апэрацыях па-за межамі ЗША. Спробы ціску з боку Злучаных Штатаў на іншыя краіны з мэтай забясьпечыць абарону сваіх грамадзянаў ад судовага перасьледу былі моцна скрытыкаваныя Эўрапэйскім Зьвязам і міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі.