СТРАСБУРГ. Кіраўнік Эўрапэйскай Камісіі Рамана Продзі ўпэўнены, што дачыненьні паміж Камісіяй і ўрадам Італіі, які ад сёньня пачаў старшыняваць у Эўразьвязе, будуць разьвівацца ў стылі цеснага супрацоўніцтва. Продзі кажа, што на супрацоўніцтва не паўплываюць ні ягоныя пэрсанальныя дачыненьні з Сільвія Бэрлусконі, ні нядаўны скандал, выкліканы абвінавачаньнямі італянскага прэм’ера ў хабарніцтве. Цяперашні кіраўнік Эўракамісіі, як выглядае, стане лідарам італянскіх левацэнтрыстаў у часе агульнанацыянальных выбараў 2006 году і гэткім чынам апынецца ў простай апазыцыі да прэм’ер-міністра Італіі.