Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:17 ]  Шматтысячныя маніфэстацыі пратэсту ў Ганконгу


ГАНКОНГ. Сёньня ў Ганконгу праходзяць шматтысячныя маніфэстацыі пратэсту супраць новага закону пра нацыянальную бясьпеку, які можа пацягнуць за сабой абмежаваньне грамадзянскіх правоў і свабодаў. У дакумэнце йдзе гаворка пра барацьбу супраць падбухторніцтва, падрыўной дзейнасьці і здрады. Пяць гадоў таму брытанская тэрыторыя Ганконг перайшла пад юрысдыкцыю Кітаю. Прынцып “адна краіна – дзьве сыстэмы”, які павінен дзейнічаць пяцьдзесят гадоў, гарантуе захаваньне правоў чалавека ў аўтаноміі. Эўрапэйскі Зьвяз ужо выказаў занепакоенасьць у сувязі з законапраектам.
XS
SM
MD
LG