Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:19 ]  Польскі сэктар у Іраку будзе падзелены на тры падсэктары


ВАРШАВА. Польскі сэктар у Іраку будзе падзелены на тры падсэктары, у сувязі з тым, што Польшча, Украіна й Гішпанія накіруюць туды па ваеннай брыгадзе. У польскім сэктары будзе 2300 польскіх вайскоўцаў, а таксама вайскоўцы з Баўгарыі, Румыніі, Вугоршчыны, Латвіі, Літвы і Філіпінаў. Гэты падсэктар будзе адказным за месты Карбала й Бабілён. У гішпанскім падсэктары будуць 1300 гішпанскіх вайскоўцаў, а таксама аддзелы з Сальвадору, Гандурасу, Дамініканскай рэспублікі й Нікарагвы. Зона адказнасьці – места Наджыф і ваколіцы. Трэйці падсэктар складуць толькі ўкраінскія вайскоўцы колькасьцю блізу 1800 чалавек. Яны будуць адказнымі за паравінцыю Васіт, што на паўдзённым захадзе ад Багдаду.
XS
SM
MD
LG