Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:18 ]  Новы парадак транзіту праз Літву для грамадзянаў Расеі

ВІЛЬНЯ. Ад сёньня пачынае дзейнічаць новы парадак транзіту грамадзянаў Расеі, якія едуць у Калінінград і назад праз тэрыторыю Літвы. Цяпер па гэтым маршруце можна будзе ехаць толькі пры наяўнасьці візы, альбо дакумэнту, што дае права на транзіт праз Літву. Сёньня ж 46 пасажыраў, у якіх не было згаданых дакумэнтаў, былі высаджаныя з цягнікоў на станцыі Кена. На думку літоўскага боку, падставамі інцыдэнту стала кепская праінфармаванасьць грамадзянаў Расеі пра новыя правілы транзіту і няўзгодненасьць дзеяньняў консульскіх службаў Літвы.
XS
SM
MD
LG