Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:16 ]  Спыненая дзейнасьць амбасады Йраку ва Ўкраіне


КІЕЎ. Міністэрства замежных справаў Украіны прыняло пастанову пра спыненьне паўнамоцтваў амбасады Йраку ў сувязі са спыненьнем паўнамоцтваў ураду краіны. Паводле кіраўніка міністэрскай прэсавай службы Маркіяна Лубкіўскага, Украіна ня можа лічыць ірацкага амбасадара ва Ўкраіне ўпаўнаважаным ірацкім урадам, паколькі амбасадар быў прызначаны зрынутым рэжымам. Лубкіўскі сказаў, што часовая адміністрацыя Йраку зьвярнулася да ўсіх амбасадараў краіны з патрабаваньнем да 6-га ліпеня вярнуцца ў Багдад. Амбасада Ўкраіны ў Іраку пакуль зачыненая і зьбіраецца аднавіць працу толькі пасьля стварэньня ў краіне воргану, упаўнаважанага праводзіць акрэдытацыю дыпляматычных місіяў.
XS
SM
MD
LG