КІЕЎ. Украіна ня мае намеру ні цяпер ні пазьней дэнансаваць дамову пра дыслякацыю расейскага Чарнаморскага флёту на ўкраінскай тэрыторыі. Пра гэта, пасьля перамоваў з кіраўніком расейскага міністэрства абароны Сяргеем Івановым, заявіў міністар абароны Ўкраіны Яўгеній Марчук. “Жорсткая лінія Ўкраіны палягае не на блякаваньні, а на канструктыўным разьвязаньні праблемаў, якія заўсёды ўзьнікаюць у такіх пытаньнях, аднак гэтыя праблемы не тупіковыя” – сказаў ён. Кіраўнік украінскага абароннага ведамства пацьвердзіў, што расейскі флёт ужо ня мае фінансавай запазычанасьці перад Украінай.