Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 09:04 ]  ЗША настойваюць на імунітэце сваім грамадзянам ад перасьледу Міжнароднага крымінальнага суду


ВАШЫНГТОН.Сёньня завяршаецца тэрмін, які Злучаныя Штаты прадаставілі краінам на адказ у пытаньні што да імунітэту грамадзянаў ЗША ад перасьледу Міжнароднага крымінальнага суду. Вашынгтон настойвае на выключэньні амэрыканскіх грамадзянаў са сьпісу асобаў, якія могуць быць перасьледаваныя МКС, стварэньне якога падтрымалі 78 краінаў сьвету. Злучаныя Штаты занепакоеныя магчымым злаўжываньнем Міжнароднага крымінальнага суду дзеля палітычнага перасьледу грамадзянаў ЗША. Учора прэсавы сакратар Дзярждэпартаманту Злучаных Штатаў Рычард Баўчар паведаміў, што болей за 50 краінаў падпісалі пагадненьне з ЗША наконт імунітэту амэрыканцам. Баўчар падкрэсьліў, што тыя краіны, якія сёньня гэтую дамову не падпішуць, могуць страціць права на атрыманьне амэрыканскай ваенай дапамогі.
XS
SM
MD
LG