РАСТОЎ-НА-ДОНЕ. Дзьве групы расейскіх псыхіятраў заявілі сёньня ваеннаму суду, што палкоўнік Юры Буданаў, якога вінавацяць у забойстве чачэнскай дзяўчыны, зьдзейсьніў забойства сьвядома. Аднак у трэцім мэдычным заключэньні гаворыцца, што Буданаў не адказваў за свае ўчынкі. Летась расейскі ваенны суд прызнаў, што Буданаў забіў 18-гадовую Эльзу Кунгаеву у стане часовага вар’яцтва. Абвінавачваньне і сваякі загінулай падалі апэляцыю і суд аднавіўся ў красавіку.
Палкоўнік Буданаў – першы расейскі афіцэр, які патрапіў пад суд за злачынства ў Чачэніі. Ён прызнаўся ў забойстве дзяўчыны, але кажа, што падазраваў, што яна – снайпэрка, і задушыў яе ў прыпадку шаленства. Аднак сваякі Кунгаевай кажуць, што Буданаў спачатку згвалціў, а пасьля забіў дзяўчыну.