АНКАРА. Турэцкі прэзыдэнт наклаў вэта на законапраект аб пашырэньні правоў курдаў, заявіўшы, што ён можа стварыць пагрозу нацыянальным інтарэсам Турэччыны. Законапраект мусіў наблізіць Турэччыну да Эўразьвязу. Ён прадугледжвае адмену крымінальнага перасьледу за прапаганду сэпаратызму. З такім абвінавачваньнем ў Турэччыне суды прыцягваюць да адказнасьці многіх грамадзскіх дзеячоў, якія адстойваюць правы курдаў.