Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:52 ]  Палестынскі ды ізраільскі прэм'еры абмяркуюць мірны плян


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскае радыё паведаміла, што заўтра прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон абмяркуе з палестынскім прэм’ерам Махмудам Абасам шляхі рэалізацыі мірнага пляну для Блізкага Ўсходу. Сёньня Ізраіль перадаў пад кантроль палестынцаў асноўную аўтамагістраль у Сэктары Газа. Учора зь места Бэйт-Ханун былі выведзеныя ізраільскія войскі. Паводле дамоўленасьці, палестынскія сілы бясьпекі бяруць на сябе адказнасьць за прадухіленьне новых тэрарыстычных нападаў на ізраільцаў. Аднак сёньня ж адбыўся чарговы выпадак гвалту – на Заходнім беразе ракі Ярдан быў забіты 46-гадовы баўгарскі будаўнік. Адказнасьць за напад узяла на сябе Брыгада пакутнікаў Аль-Акса – узброеная групоўка, якая ўваходзіць у рух Фатах на чале з палестынскім лідэрам Ясэрам Арафатам.
XS
SM
MD
LG