Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:44 ]  Літва пакуль адмовіла ў транзыце аднаму чалавеку


КАЛІНІНГРАД. Усе пасажыры цягнікоў, якія ад’язжаюць з Калінінграду заўтра, 1 ліпеня, у дзень увядзеньня Літвой новых правілаў транзыту, атрымалі права на праезд праз літоўскую тэрыторыю. Як паведамляе прэсавы сакратар начальніка Калінінградзскай чыгункі, адмоўлена ў праезьдзе праз Літву толькі аднаму чалавеку, які набыў квіток у іншым рэгіёне Расеі. Касы калінінградзскай чыгункі прадалі ўжо болей за 156 тысячаў квіткоў на цягнікі, якія паедуць пасьля 1 ліпеня. Згодна з новымі правіламі, літоўскі бок за 26 гадзінаў да адпраўленьня цягніка павінен паведаміць пасажырам аб праве на транзыт. У цягніку пасажырам будуць выдавацца спрошчаныя праяздныя дакумэнты, якія будуць сапраўдныя й на зваротную дарогу цягам трох месяцаў.
XS
SM
MD
LG