Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:42 ]  У Баўгарыі загінуў машыніст цягніка


САФІЯ. Адзін чалавек загінуў падчас сутыкненьня двух цягнікоў ў Баўгарыі. Агульная колькасьць пацярпелых высьвятляецца. Катастрофа адбылася сёньня раніцай. Пасажырскі цягнік, які ехаў з Карлава ў Сафію, як мяркуецца, паехаў з невядомай прычыны на чырвонае сьвятло і ўрэзаўся ў апошні вагон іншага цягніку “Варна-Сафія”. Машыніст загінуў на месцы.
XS
SM
MD
LG