Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:40 ]  Дыскрымінацыя цыганоў можа перашкодзіць кандыдатам ў ЭЗ


БУДАПЭШТ. Кіраўнік Усясьветнага банку Джэймс Вульфэнсан заявіў, што беднасьць цыганоў стане сур’ёзнай перашкодай для краінаў-кандыдатаў у Эўразьвяз. Гэтую заяву Вулфэнсан зрабіў сёньня на канфэрэнцыі ў Будапэшце, прысьвечанай праблеме дыскрымінацыі цыганоў. Шэсьць мільёнаў цыганоў у Цэнтральнай Эўропе – гэта найбяднейшая частка насельніцтва, з найвышэйшым ўзроўнем беспрацоўя. Працягласьць жыцьця цыганоў ніжэйшая на 15 гадоў за другія эўрапейскія нацыі. Такую інфармацыю атрымаў Усясьветны банк пасьля трохгадовага дасьледваньня.
XS
SM
MD
LG