КІЕЎ. Расейскі міністар абароны Сяргей Іваноў знаходзіцца ва Ўкраіне з трохдзённым візытам. Ён сустрэнецца з прэзыдэнтам Украіны Леанідам Кучмам, міністрам замежных справаў Анатолем Зьленкам і з надоечы прызначаным міністрам абароны Яўгенам Марчуком. Перамовы будуць прысьвечаныя ваеннаму супрацоўніцтву Украіны і Расеі. У прыватнасьці, будзе абмяркоўвацца выкарыстаньне крымскіх ваенных партоў расейскімі ваеннымі караблямі.