. АНКАРА. Адзін з лідэраў Курдзскай рабочай партыі, не прызнанай турэцкімі уладамі, Мурат Караджалан адхіліў прапанаваны турэцкімі ўладамі закон аб амністыі для курдзскіх паўстанцаў. У адпаведнасьці з дакумэнтам, паўстанцы, якія не рабілі ўзброеных нападаў і дабраахвотна здаліся, не падлягаюць судоваму перасьледу.Амністыя не распаўсюджваецца на лідэраў паўстанцаў. Лідэр Курдзскай рабочай партыі скрытыкаваў шэраг пунктаў прапанаванага закону – у прыватнасьці наступны: тыя, хто здадуцца, павінны перадаць інфармацыю аб дзейнасьці й плянах арганізацыі. Мурат Караджалан пагражае новай вайной Анкаре, калі яна працягне рэалізацыю гэтай праграмы. Сёньня турэцкі ўрад павінен быў разгледзіць закон аб амністыі, далей ён меў накіравацца ў парлямант на абмеркаваньне. Больш за 36 тысячаў чалавек, у асноўным курды, былі забітыя ад 1984 году, калі Курдзская рабочая партыя выступіла супраць ураду, патрабуючы рэгіянальнай аўтаноміі.