АЛЖЫР. Вайсковы транспарты самалёт разбіўся сёньня над жылым раёнам блізу алжырскай сталіцы. Паведамляецца пра прынамсі васем забітых, вядома, што чатыры зь іх -- чальцы экмпажу. Аднак згодна з непадцьверджанымі дадзенымі, загінулых значна больш. Катастрофа адбылася блізу ваеннай базы.