ЧЭСКІЯ БУДЭЁВІЦЫ. Былы адказны супрацоўнік міністэрства замежных справаў Чэхіі прысуджаны да 8 гадоў зьняволеньня за спробу расправіцца з журналістам, які пісаў пра карупцыю ва ўрадзе. Суд прызнаў, што Карэл Срба і яшчэ чатыры абвінавачваемыя мелі змову з мэтаю забіць журналістку Сабіну Слонкаву. Яе публікацыі прымусілі міністра замежных справаў Чэхіі звольніць аднаго з чыноўнікаў. Забойца, якога наняў Карэл Срба, прыйшоў у паліцыю й распавёў пра змову.