Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:07 ]  Скончыўся страйк мэталургаў ва ўсходняй Нямеччыне


БЭРЛІН. Ва ўсходняй Нямеччыне мэталургі, якія страйкавалі чатыры тыдні, сёньня выйшлі на працу. Трыста тысячаў рабочых у Саксоніі й Бэрліне патрабавалі, каб іхні працоўны тыдзень складаў 35 гадзінаў, як і ў заходняй Нямеччыне. Працадаўцы былі супраць і тлумачылі гэта тым, што прадукцыйнасьць працы на ўсходзе ніжэйшая за заходнюю. Прафсаюз мэталургаў прызнаў паражэньне й пашкадаваў, што грамадзства не падтрымала рабочых
XS
SM
MD
LG