Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:03 ]  У Іраку затрымана больш за 300 прыхільнікаў Хусэйна

БАГДАД. Амэрыканскія войскі працягваюць пошукі ўзброеных прыхільнікаў Садама Хусэйна. Паведамляецца, што за два дні былі затрыманыя 319 чалавек, у тым ліку былы палкоўнік ірацкага войска, актывіст паріыі БААС. Рэйды амэрыкаснкіх войскаў адбываюцца ў цэнтральных раёнах краіны – ад мяжы з Іранам да Багдаду. Сёньня праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” заявіла, што мае звесткі пра парушэньне амэрыканскімі вайскоўцамі міжнароднага гуманітарнага права. Маецца на ўвазе ўтрыманьне ірацкіх зьняволеных у надта жорсткіх умовах у адмысловых цэнтрах у Багдадзе.
XS
SM
MD
LG