Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:59 ]  Іран абяцае запрасіць дырэктара МАГАТЭ для перамоваў


ТЭГЕРАН. Іран абяцае ў блізкім часе запрасіць дырэктара Міжнароднага агенства атамнай энэргіі Махамэда Эль-Барадэя для перамоваў наконт ядзернай праграмы Ірану. Гэтае абяцаньне прагучала сёньня ў часе сустрэчы ў Тэгеране кіраўніка Вышэйшай рады нацыянальнай бясьпекі Ірану Хасана Рахані з міністрам замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэкам Стро. Брытанія працягвае настойваць на больш пільных інспэкцыях ядзерных аб’ектаў у Іране. Кіраўнік брытанскага МЗС падкрэсьліў, што пакуль экспэрты МАГАТЭ не атрымаюць дазволу на інспэкцыі, ня можа быць і гаворкі аб гандлёвым пагадненьні паміж Іранам і Эўразьвязам. Джэк Стро абвяргае магчымасьць ужываньня сілы супраць Ірану. Паводле яго, ня можа быць аніякага параўнаньня паміж Іранам і Іракам, ані ў палітычных сыстэмах, ані ў небясьпечнасьці.
XS
SM
MD
LG