ЕРУСАЛІМ. Сёньня Ізраіль перадаў пад кантроль палестынцаў асноўную аўтамагістраль у Паласе Газа. Учора з месца Бейт-Ханун былі выведзеныя ізраільскія войскі. Гэта адбылося згодна з дамоўленасьцю аб тым, што палестынскія сілы бясьпекі бяруць на сябе адказнасьць за прадухіленьне новых тэрарыстычных нападаў на ізраільцаў. Перамір’е з Ізраілем, пра якое абвесьцілі палестынскія радыкальныя групоўкі, было парушанае амаль адразу. На Заходнім беразе Ярдану была абстраляная ізраільская машына. Загінуў кіраўца – румынскі рабочы. Адказнасьць за напад ўзяла на сябе групоўка “Фатх”. Паведамляецца, што сёньня ў Ерусаліме павінна адбыцца сустрэча палестынскага й ізраільскага прэм’ер-міністраў Махмуда Абаса й Арыэля Шарона.