Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:19 ]  Чатыры іранскія дэпутаты працягваюць пратэст


ТЭГЕРАН. Чатыры дэпутаты працягваюць двухдзённы сядзячы прытэст у будынку іранскага парляменту. Яны пратэстуюць супраць затрыманьня тысячаў людзей за ўдзел у нядаўніх анты-ўрадавых дэманстрацыях. Паводле іранскага генэральнага пракурора Абдулнабі Намазі, больш за палову з прыкладна 4 тысячаў затрыманых дагэтуль знаходзяцца ў зьняволеньні. Пракурор кажа, што сярод затрыманых каля 800 студэнтаў. Сёньня ж у Іран з двухдзённым візытам прыбыў міністар замежных справаў Брытаніі Джэк Стро. Ён мае правесьці перамовы з прэзыдэнтам Ірану Мухамэдам Хатамі. На сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі ў Тэгеране, Стро заявіў, што Брытанія агулам задаволеная паводзінамі Ірану ў суседнім Іраку.
XS
SM
MD
LG