Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:38 ]  МЗС Беларусі прапануе закрыць прадстаўніцтва НТВ


МЕНСК. Міністэрства замежных справаў Беларусі зьвярнулася ва ўрад з хадайніцтвам аб закрыцьці прадстаўніцтва расейскай тэлекампаніі НТВ у Беларусі. Міністэрства прапануе зачыніць прадстаўніцтва пакуль НТВ не прынясе у тэлеэфіры прабачэньні за сюжэт свайго карэспандэнта Паўла Селіна аб пахаваньні Васіля Быкава. Беларускія ўлады назвалі гэты сюжэт тэндэнцыйным і правакацыйным і ўчора дэпартавалі Паўла Селіна зь Беларусі. Прадстаўнік расейскага міністэрства замежных справаў ужо выказаў шкадаваньні з гэтай нагоды.
XS
SM
MD
LG