Пхэньян Паўночная Карэя будзе разглядаць як падрыхтоўку да вайны супраць КНДР любую спробу Злучаных Штатаў вынесьці на разгляд Рады бясьпекі ААН пытаньне пра ядзерную праграму Пхэньяну. Пра гэта паведаміла сёньня паўночнакарэйскае агэнтства навінаў. ЗША распаўсюдзілі праэкт рэзалюцыі ААН сярод сябраў Рады бясьпекі і сваіх саюзьнікаў, прынамсі, праэкт атрымалі Японія і Паўдзёная Карэя. Міністэрства замежных справаў Паўдзёнай Карэі заявіла сёньня, што крызыс вакол ваенай ядзернай праграмы Паўночнай Карэі мусіць быць вырашаны шляхам дыялёгу з Пхэньянам.