Калінінград “У Расеі ня будзе адзінай дзяржаўнай ідэалёгіі” – пра гэта заявіў прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін, выступаючы перад студэнтамі Калінінграцкага унівэрсытэту. Паводле яго у любой краіне, якая прэтэндуе на эфэктыўнае разьвіцьцё, мусіць адбывацца барацьба меркаваньняў, “адзіная дзяржаўная ідэалёгія – гэта прыкмета таталітарнай дзяржавы” – сказаў Уладзімер Пуцін.