Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 13:49 ]  У Багдадзе забіты яшчэ адзін амэрыканскі салдат


Багдад У паўночнай частцы ірацкай сталіцы учора ўвечары была абстраляная амэрыканская вайсковая калёна. Адзін салдат загінуў, чацьвера – параненыя. Учора днём у Багдадзе быў цяжка паранены амерыканскі вайсковец, а двое салдат зьніклі. Тым ня меньш міністар абароны ЗША Данальд Рамсфэль учора выказаў сумнеў у тым, што напады на амэрыканскіх вайскоўцаў у Іраку могуць ператварыцца ў партызанскую вайну. На думку Рамсфэльда большасьць гэтых нападаў робяць звычайныя крымінальнікі. З 1 траўня, калі прэзыдэнт ЗША Джордж Буш абвесьціў пра завяршэньне вайны, у Іраку загінуў 21 амэрыканскі вайсковец.
XS
SM
MD
LG