Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:25 ]  Белы Дом вітаў паведамленьні пра згоду паміж Ізраілем і Палестынай


ВАШЫНГТОН Белы Дом вітаў паведамленьні пра згоду паміж Ізраілем і Палестынай пра вывад ізраільскіх войскаў з Паласы Газа. Пагадненьне ня было яшчэ пацьверджанае афіцыйна. Прэсавы сакратар Белага Дому Ары Фляйшэр заявіў, што гэтае пагадненьне – уяўляе сабой “першы значны крок ” на шляху да пляну міру “дарожная мапа”. Заява Белага Дому з’явілася пасьля таго, як тэлевізія Ізраілю паведаміла пра дасягнутую згоду пад час сустрэчы прадстаўнікоў бясьпекі Палестыны і Ізраілю. Агенцтва Reuters паведаміла пра гэта са спасылкай на палестынскія крыніцы. Раней учора заснавальнік Хамасу заявіў аб сваёй гатовасьці да часовага перамір’я і спыненьня нападаў супроць Ізраілю.
XS
SM
MD
LG