Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:24 ]  Дональд Рамсфэльд: у Іраку няма партызанкі


ВАШЫНГТОН Сакратар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявіў, што ён сумняецца, ці магчыма напады на амэрыканскія войскі у Іраку лічыць ўздымам партызанскай вайны. Рамсфэльд сказаў, што у большасьці выпадкаў напады робяць звычайныя злачынцы, нагадаўшы, што перад самай вайной у Іраку Садам Хусэйн вызваліў з турмаў прыкладна 100 тыс. чалавек. Рамсфэльд сказаў, што прыхільнікі Садама Хусэйна, і сябры партыі Баас, працуюць дзеля сабатажу супроць амэрыканскіх войскаў. Заява з’явілася пасьля цяжкага параненьня амэрыканскага жаўнэра, калі той пайшоў у краму у Багдадзе – стрэл пацэліў у галаву.
XS
SM
MD
LG