ПХЭНЬЯН. Паўночная Карэя накіравала ліст у Раду Бясьпекі ААН з папярэджаньнем, што на Карэйскай паўвыспе можа ізноў пачацца вайна, калі Злучаным Штатам будзе дазволена перахопліваць самалёты й караблі Паўночнай Карэі. Міністар замежных справаў Карэі заяўляе у гэтым лісьце, што перамір’е, якім скончылася Карэйская вайна пяць дзесяцігодзьдзяў таму, будзе парушанае плянам ЗША перахопліваць самалёты й караблі Паўночнай Карэі, калі гэты плян будзе ажыцьцяўляцца.
Адміністрацыя ЗША абвіначвае Паўночную Карэю у таемнай вытворчасьці зброі масавага зьнішчэньня.