ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі Сэнат ухваліў прызначэньне генерала Джона Абізаіда на пасаду кіраўніка Цэнтральнага камандваньня ЗША, якое кіруе ваеннымі апэрацыямі ў рэгіёне ад Афрыкі да Эўропы. Цяперашні кіраўнік цэнтральнага камандваньня генерал Томі Фрэнкс сыходзіць у адстаўку. Абізаід раней быў намесьнікам Томі Фрэнкса. Унук імігрантаў з Лівану, Джон Абізаід свабодна валодае арабскай мовай. Ён вучыўся ў Гарвардзскім унівэрсітэце й Ярданскім ўнівэрсітэце ў Амане. Новы кіраўнік амэрыканскага цэнтральнага камандваньня заявіў у Сэнаце, што наперадзе ў Іраку -- цяжкія дні, аднак ён не чакае, што сытуацыя пагоршыцца.