Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:41 ]  Дасягнутае пагадненьне аб вывадзе ізраільскіх войскаў з Паласы Газа


ЕРУСАЛІМ. Палестынскія й ізраільскія лідары пагадзіліся на вывад ізраільскіх войскаў з Паласы Газа. Пра гэта паведамляюць інфармацыйныя агенствы, аднак афіцыйнага падцьверджаньня пакуль не было. Як падае ізраільскае тэлебачаньне, рашэньне было прынятае ў выніку сустрэчы кіраўнікоў ізраільскай і палестынскай службаў бясьпекі. Сёньня ж палестынскія групоўкі заявілі аб сваёй гатоўнасьці прыпыніць атакі супраць Ізраілю. Заснавальнік Хамасу шэйх Ахмэд Ясін заявіў, што ягоная групоўка гатовая абвесьціць спыненьне вагню, аднак вядуцца перамовы зь іншымі групоўкамі. Іншы прастаўнік гэтай групоўкі Абдэль-Азіз аль-Рантысі сказаў, што Хамас, Іслямскі Джыхад і Фатах паведамяць пра сваю пазыцыю цягам бліжэйшых дзён. Вывад ізраільскіх сілаў і спыненьне атакаў з боку палестынцаў, зьяўляецца ключавай перадумовай ажыцьцяўленьня мірнага пляну “ дарожная мапа”. Сёньня, у часе апэрацыі вышуку аднаго з сябраў ісьлямскай групоўкі Хамас, у Паласе Газа загінулі чатыры палестынцы і адзін ізраільскі вайсковец.
XS
SM
MD
LG